Тэатральная афіша

17 кастрычніка 2016“ ПЕСНЯ ПРА ДОЛЮ”
рок-опера Янкі Купалы і Уладзіміра Мулявіна

Імя Уладзіміра Мулявіна знакавае для беларускай культуры. Выдатны музыкант, ён адкрыў новую эру ў гісторыі айчыннай эстраднай музыкі. Дзякуючы творчасці створанага У.Мулявіным ансамбля “Песняры” ўвесь свет даведаўся пра Беларусь, яе песні і мову. З нагоды 75-годдзя з дня нараджэння песняра 5 лістапада на сцэне Гродненскага абласнога драматычнага таэтра будзе паказаны легендарны твор Мулявіна – рок-опера “Песня пра долю”.

Галоўныя вакальныя партыі оперы ўвасабляюць рок-спевакі — Пётр Елфімаў і Ян Жанчак. Роль Янкі Купалы, якую ў свой час напісаў для сябе Уладзімір Мулявін, выканае Пётр Елфімаў. Цэнтральны персанаж, абагульняючы вобраз беларуса (Мужык, Пастушок, Сын, Малады), які ўвасаблялі Л.Барткевіч і А.Кашапараў, прагучыць у выкананні Яна Жанчака. Ролю маці і жонкі выконвае таленавітая спявачка, салістка Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра Кацярына Дзегцярова.

У другім аддзяленні канцэрта, назву якому далі радкі з верша Янкі Купалы “…Не рвуся я к славе…”, ў выкананні Пятра Елфімава прагучаць лепшыя песні Удадзіміра Мулявіна з рэпертуара ансамбля “Песняры”.