Навіны

22 лютага 2017
Гродна наладзіць пабрацімскія сувязі з азербайджанскім горадам Габала

Як распавёў старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, вобласць пастаўляе ў Азербайджан драўняна-кудзелістыя і драўняна-стружкавыя пліты, посуд, мясамалочную прадукцыю. Асноўныя экспарцёры – ЗТАА «Кронаспан», ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь», «Шклозавод «Нёман», «Малочны Свет», «Слоніммэбля». На Гарадзеншчыне працуюць шэсць арганізацый з удзелам азербайджанскага капіталу.

Па словах дыпламата, Азербайджан гатовы пастаўляць у Гродзенскую вобласць тытунёвую сыравіну і вінаматэрыялы. Бакі таксама абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў перапрацоўчай прамысловасці і машынабудаванні. Азербайджанцам цікавы вопыт гродзенцаў у будаўніцтве сучасных жывёлагадоўчых комплексаў.

– Сёння перад намі адкрываюцца шырокія магчымасці, – адзначыў у час сустрэчы Уладзімір Краўцоў. – Вельмі важна знайсці як мага больш кропак судакранання і распрацаваць канкрэтныя крокі. У нас вялікія намеры і планы.

Адным з такіх крокаў у бліжэйшы час стане наладжванне пабрацімскіх сувязяў паміж гарадамі Гродна і Габала, які часта называюць «азербайджанскай Швейцарыяй». Плануецца таксама візіт прадстаўнікоў дзелавых колаў Азербайджана ў Гродна з мэтай наладжвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

"Гродзенская праўда"