Навіны горада

17 сакавіка 2017 Выйшаў у свет даведнік "ГАНАРОВЫЯ ГРАМАДЗЯНЕ ГОРАДА ГРОДНА"

Ганаровыя грамадзяне горада Гродна... Хто яны, колькі іх? Калі і за што ім было прысвоена званне? Адказаць на гэтыя і іншыя пытанні дапаможа кніга, якая выйшла ў выдавецтве «Гарадзенская друкарня».
Работнікі Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі ім. А. Макаёнка правялі значную пошукавую краязнаўчую працу для стварэння даведніка. Выданне змяшчае біяграфіі і спісы друкаваных дакументаў, электронных крыніц інфармацыі, якія дапамогуць больш даведацца аб асобах, удастоеных ўшанаванні. Ёсць "Паказальнік персаналій", "Храналогія прысваення звання", "Дадатак" з копіямі дакументаў, фотаздымкамі". Усяго ў даведніку прадстаўлены 36 грамадзян горада, удастоеных ўшанаванні з 1964 па 2016 год.
Кніга была выдадзена накладам 150 асобнікаў дзякуючы фінансавай падтрымцы ААТ «Прыёрбанк», ААТ «Гроднапрамбуд», ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», ААТ «Гроднажылбуд». Даведнік будзе цікавы гісторыкам, краязнаўцам, работнікам культуры і мастацтва, ідэолагам прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, педагогам, студэнтам і навучэнцам навучальных устаноў, бібліятэкарам, супрацоўнікам сродкаў масавай інфармацыі і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным жыццём горада Гродна. Ён будзе перададзены бязвыплатна ў навуковыя, публічныя бібліятэкі, бібліятэкі навучальных устаноў Гродна, уручаны асабіста ганаровым грамадзянам горада Гродна, іх сваякам падчас прэзентацыі выдання.
У мерапрыемстве прымуць удзел і некаторыя героі новага выдання, якія пражываюць сёння ў Гродне. Прэзентацыя адбудзецца 21 сакавіка ў 17.00 у Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы ім. А. Макаёнка (вул. Сав. Памежнікаў, 51/2). Дадатковая інфармацыя па тэл. 52-14-38 – Свірыда Наталля Рыгораўна, намеснік дырэктара ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна"