Навіны

22 сакавіка 2017
Дзень здароўя 26 сакавіка пройдзе ў паліклініках Гарадзеншчыны

Акцэнт на артэрыяльны ціск зроблены не выпадкова. Артэрыяльная гіпертэнзія сёння даволі распаўсюджаная, але толькі палова людзей ведаюць аб прысутнасці хваробы, а з іх далёка не ўсе лечацца ці назіраюцца ў лекара. Між тым хвароба падступная менавіта тым, што не праяўляецца клінічна. Павышанага ціску чалавек можа не заўважаць гадамі, не адчуваць ніякіх трывожных сімптомаў. Але потым хвароба раптам выяўляецца, у тым ліку падступнымі інфарктамі і інсультамі.

"Гродзенская праўда"