Навіны горада

14 верасня 2017 22 верасня пройдзе акцыя «Дзень без аўтамабіля»

Гродзенская гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што 22 верасня 2017 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца штогадовая акцыя «Дзень без аўтамабіля», якая арганізуецца ў рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці.

Еўрапейскі тыдзень мабільнасці - гэта міжнародная кампанія, якая праводзіцца пад эгідай Еўракамісіі ў партнёрстве з Міжнародным саюзам грамадскага транспарту. Арганізатарам гэтага мерапрыемства выступае Асацыяцыя, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі ўлады і бізнесу больш чым з дзвюх тысяч гарадоў з 40 краін свету. З 2002 года Еўрапейскі тыдзень мабільнасці афіцыйна праводзіцца з 16 па 22 верасня, аднак кожны год мае фокусную тэматычную накіраванасць. Завяршаецца Еўрапейскі тыдзень мабільнасці акцыяй «Сусветны дзень без аўтамабіля», якая праходзіць пад дэвізам «Горад як прастора для людзей, прастора для жыцця».

Дзень без аўтамабіля ўпершыню быў праведзены ў 1973 годзе ў Швейцарыі, калі ўлады краіны ў сувязі з паліўным крызісам заклікалі грамадзян адмовіцца ад машын на чатыры дні. Асобныя акцыі адмовы ад аўтамабіляў у розных краінах Еўропы працягваліся наступныя два з паловай дзясяткі гадоў - да 1997 года, калі першую агульнанацыянальную акцыю правяла Велікабрытанія.

У 1998 годзе ўпершыню акцыя «Дзень без аўтамабіля» прайшла ў Францыі. Тады ў мерапрыемстве ўдзельнічалі ўсяго каля двух дзясяткаў гарадоў. Да 2001 году да руху афіцыйна далучыліся больш за тысячу гарадоў у 35 краінах свету, у прыватнасці, у Японіі, Бразіліі і Канадзе.

У 2008 годзе да акцыі далучылася Беларусь. Мерапрыемства, закліканае звярнуць увагу грамадскасці на экалагічныя праблемы гарадоў, у тым ліку якасць атмасфернага паветра, праходзіць у рэспубліцы даволі паспяхова. Пра гэта сведчаць факты паляпшэння якасці паветра ў гарадах. Штогод 22 верасня прадухіляецца выкід забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ў аб'ёме ад 350 т і больш.

Што можаце зрабіць Вы, чытачы гэтага артыкула, 22 верасня, ды і наогул - кожны дзень Вашага жыцця? Вы можаце рабіць мноства малых і вялікіх спраў!

Аўтамабілісты могуць: як мінімум старанна адрэгуляваць рухавік сваёй машыны (гэта можа паменшыць шкодныя выкіды на 10%); глушыць матор пры прыпынках; заўсёды паважаць правы пешаходаў, тармазіць перад зебрай і знакамі пешаходнага пераходу, не ігнараваць і ня прыціскаць да бардзюра веласіпедыстаў, што ня сьлед рух грамадскага транспарту (чым менш людзей за рулём, тым менш коркаў, так што гэта і ў Вашых інтарэсах, дарагія кіроўцы; адмовіцца ад «паездак у бліжэйшую булачную» і іншых падобных кароткіх паездак; ладзіць «разгрузныя дні» без аўтамабіля, загадзя спланаваўшы, як дабірацца да працы іншым спосабам.

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт і Гродзенская га одская і раённая інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэкамендуе жыхарам г. Гродна пакінуць 22-га верасня сваю машыну на стаянцы. Прагуляйцеся пешшу, пракаціцца на ровары і паглядзіце на свой горад без аўтамабіляў хоць бы адзін-адзіны дзень у годзе!