Навіны горада

10 кастрычніка 2017 Праходзіць рэспубліканская акцыя "Моладзь за бяспеку»

На базе ДУА «Сярэдняя школа №33» сфарміраваны клас МНС, навучэнцы якога з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў Гродзенскага гарадскога аддзела па НС.

Напярэдадні дня нараджэння БМГАВП, якому споўніцца 16 гадоў, прайшло ўрачыстае ўручэнне членскіх білетаў хлопцам, якія жадаюць уступіць у шэрагі гэтай арганізацыі. Менавіта на гэтых хлопцаў служба выратавання ускладае надзеі па прапагандзе сярод насельніцтва інфармацыі супрацьпажарнай накіраванасці.