Навіны горада

7 лістапада 2017 Віншаванне абласнога і Гродзенскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, абласнога і Гродзенскага гарадскога Саветаў дэпутатаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Кастрычнік 1917 года не толькі змяніў лёс вялікай краіны, але і шмат у чым вызначыў гістарычны шлях развіцця чалавецтва, натхніў мільёны людзей да ўвасаблення мары аб новым свеце, заснаваным на прынцыпах роўнасці і справядлівасці, павагі чалавека працы. Рэвалюцыя адкрыла выхадцам з рабочых і сялян дарогу да адукацыі, навукі, каштоўнасцей культуры, дапусціла іх да кіравання дзяржавай. Для беларускага народа важнай падзеяй стала стварэнне БССР, на аснове якой пасля быў сфармаваны каркас незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Адзначаючы гэты дзень, мы аддаём даніну памяці некалькім пакаленням нашага народа, якія стварылі нашу дзяржаву, сваёй працай ўмацавалі яе, адстаялі ў гады ваеннага ліхалецця. Выказваем удзячнасць усім, хто сёння ўносіць важкі ўклад ва ўмацаванне эканамічнага і культурнага патэнцыялу краіны.

Няхай гэтае свята будзе напамінам пра высокія ідэалы і высакародныя мэты, заахвоціць кожнага з нас яшчэ раз задумацца пра пройдзенае і будучае, дапаможа прыйсці да згоды, ўзаемапавагі і тварэння.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру, дабра і дабрабыту.