Навіны горада

8 лістапада 2017 Святочны канцэрт, прымеркаваны да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, прайшоў у Гродне

На плошчы Савецкай на імправізаванай сцэне ля Палаца культуры святочны настрой стваралі аркестры абласнога ўпраўлення МНС і воінскай часткі №5522, а таксама вакальны ансамбль "Фабрычны каларыт" Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.

У іх выкананні гучалі вядомыя мелодыі, народныя песні, творы сучасных аўтараў.

Па матэрыялах газеты "Гродзенская праўда"