Навіны

20 лістапада 2017
Лепшым участковым краіны ў Гродна ўручылі ключы ад аўтамабіляў

Званне лепшага ўчастковага інспектара міліцыі краіны прысвоена Вадзіму Марковічу з Наваполацкага ГАУС Віцебскай вобласці.

Лепшым участковым інспектарам па справах непаўналетніх стаў Арцём Глушак з Добрушскага РАУС Гомельскай вобласці. Ім уручылі ключы ад новых службовых аўтамабіляў.

У камандных спаборніцтвах першыя месцы заваявалі ўчастковыя інспектары Віцебскай вобласці і ўчастковыя інспектары ІСН Гомельскай вобласці.

- Асноўны прыярытэт у працы ўчастковых - гэта забеспячэнне дзейснай прафілактыкі правапарушэнняў, - адзначыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення прафілактыкі ГУАПП міліцыі грамадскай бяспекі МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Алег Каразей. - Служба ўчастковых інспектараў заўсёды была і застаецца адной з самых запатрабаваных насельніцтвам. Да ўчастковага звяртаюцца па дапамогу і падтрымку, яго паважаюць. Добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу - вось тыя якасці, якія з'яўляюцца падмуркам у дзейнасці ўчастковых інспектараў міліцыі.

Як падкрэсліў Алег Каразей, праведзены агляд-конкурс стаў яшчэ адной прыступкай фарміравання прафесійнага майстэрства участковых інспектараў. Каманды паказалі добрыя вынікі як у веданні нарматыўных прававых актаў, так і ў спартыўных спаборніцтвах, ўмелым валоданні табельнай зброяй. Усе ўдзельнікі праявілі вытрымку і імкненне да перамогі, якую атрымалі лепшыя з лепшых.

Па матэрыялах газеты "Гродзенская праўда"