Навіны

21 лістапада 2017
Лепшым дзяржаўным інспектарам вобласці па пажарным наглядзе стаў Сяргей Барысевіч з Гродна

Удзельнікі прайшлі тэставанне на веданне спецыялізаваных нарматыўных прававых актаў, прадэманстравалі, як паводзяць наглядную дзейнасць на суб'ектах гаспадарання, а таксама свае камунікатыўныя навыкі падчас сумоўя з членамі журы. Па выніках усіх этапаў конкурсу перамог старэйшы інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Гродзенскага гарадскога аддзела па НС старэйшы лейтэнант унутранай службы Сяргей Барысевіч.

 

Другое месца - у інспектара інспекцыі нагляду і прафілактыкі Слонімскага раённага аддзела па НС маёра ўнутранай службы Яўгена Максімовіча, трэцяе - у галоўнага спецыяліста старшага лейтэнанта ўнутранай службы Руслана Астроўскага з Астраўца.