Навіны

22 лістапада 2017
Традыцыйны міжнародны турнір па міні-футболе сабраў у Горадні 9 каманд з 4 дзяржаў

Турнір быў арганізаваны сумесна з Гродзенскім гарвыканкамам і праходзіў пад дэвізам: «Футбол без межаў». У турніры прынялі ўдзел польскія, украінскія, расійскія і беларускія аматары футбола, усяго 9 каманд.

 

Тры дні ў спартыўнай зале Гродзенскага медыцынскага універсітэта кіпелі страсці, але варта адзначыць, што гульня праходзіла ў духу «FAIR PLAY" - сумленнай барацьбы. У фінале сустракаліся каманды «Балтыка» г.Калінінград (Расія) і «Ятрань- 80» г.Умань (Украіна). У асноўны час была зафіксавана нічыя 0:0, і толькі ў серыі пенальці з лікам 2:1 перамагла каманда «Ятрань-80» г. Умань (Украіна) і заваявала галоўны прыз. Другое месца ў каманды «Балтыка» Калінінград.

 

У матчы за трэцяе месца «Шахцёр» Салігорск абыграў каманду гаспадароў «Ветэран -Юнайтед» г.Гродна з лікам 5:1.

 

Лепшым варатаром турніру прызнаны Андрэй Кляшторны «Балтыка» Калінінград, у свой час бараніў вароты футбольнай каманды «Днепр» г. Магілёў. Лепшым абаронцам турніру прызнаны Віктар Юйко які выступаў за «Нёман» Гродна. Лепшым нападаючым прызнаны Аляксандр Казанюк г.Умань Украіна. Лепшым бамбардзірам турніру стаў Глеб Маркелаў «Балтыка» Калінінград, які забіў 8 мячоў.

 

Лепшыя каманды і гульцы былі ўзнагароджаны прызамі і памятнымі падарункамі.

 

Галоўны суддзя спаборніцтваў - старшыня Гродзенскага гарадскога аддзела ГА "СПБ" К. Знайдзінскі.