Правілы катання на цюбінгах

У мэтах выключэння траўмаў і няшчасных выпадкаў пры катанні на цюбінгах неабходна выконваць пэўныя правілы бяспекі.

Самае важнае правіла - пры катанні на цюбінгу галава, хвасцец, калені і запясці павінны быць абаронены. Для гэтага неабходна выкарыстоўваць сродкі абароны (шлем, спецыяльныя шорты, накаленнікі (для ролікаў ці набыць спецыялізаваныя для сноўборда), спецыяльныя пальчаткі).

Пры катанні на цюбінгах рэкамендуецца выкарыстоўваць сродкі абароны, як пры катанні на горных лыжах і сноўбордзе.

Акрамя таго, пры катанні на цюбінгу варта ведаць і выконваць наступныя меры бяспекі:
- перад катаннем неабходна праверыць цэласнасць цюбінгу (дна, швоў, ручак, унутранай камеры);
- катацца толькі ў бяспечных месцах: па схілах без стромкіх ухілаў; пры адсутнасці перашкод (слупоў, агароджаў, дрэў, кустоў, камянёў, будынкаў і г.д.) на схіле і ў непасрэднай блізкасці да яго (уздоўж і ўнізе); пры наяўнасці дастатковага для тармажэння месца ўнізе схілу. Такія перашкоды могуць пашкодзіць цюбінг і (або) пры развіцці хуткасці пацягнуць рэзкую некантралюемую змену траекторыі руху;
- спуск можна пачынаць толькі пры адсутнасці іншых людзей у зоне катання;
- катанне на адным схіле адначасова з катаючыміся на санках (металічных, пластмасавых, драўляных), снегакатах і з выкарыстаннем іншага інвентара можа прывесці да траўмаў і пашкоджання цюбінгу;
- небяспечна выкарыстанне цюбінгу адначасова некалькімі людзьмі (садзіцца ў цюбінг некалькім людзям), так як пры развіцці хуткасці ўзнікае небяспека выпадзення з цюбінгу;
- не варта адпускаць дзяцей катацца адных;
- з'езд дзіцяці да 6 гадоў рэкамендуецца толькі ў суправаджэнні аднаго дарослага на адным цюбінгу вялікага дыяметра і адпаведнай нагрузкі;
- катацца варта седзячы: катанне лежачы, стоячы ці скачучы памяншае магчымасць кантраляваць хуткасць і траекторыю руху і стварае дадатковыя рызыкі атрымання траўмаў;
- падчас спуску неабходна моцна трымацца за ручкі цюбінгу, не рабіць рэзкіх рухаў корпусам;
- нельга саскокваць з цюбінга ў час яго руху;
- катанне на цюбінгу ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення памяншае магчымасць кантраляваць хуткасць і траекторыю руху і стварае дадатковыя рызыкі атрымання траўмаў;
- забараняецца прывязваць цюбінг да транспартных сродкаў;
- пры няшчасным выпадку неабходна аказаць першую дапамогу і ў залежнасці ад сітуацыі выклікаць медыцынскую дапамогу і (або) ратавальнікаў (супрацоўнікаў МНС).Версія для друку