Навіны горада

2 лютага 2018 Музей замест класа і афіцэры ў якасці настаўнікаў. У гродзенскай СШ №11 адкрыты ўрок прысвяцілі 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Урок прайшоў у незвычайным фармаце. Месцам правядзення быў абраны школьны музей вайсковай славы. А ў якасці выкладчыкаў выступілі людзі ў пагонах - начальнік мабілізацыйнага аддзела ваеннага камісарыята горада Гродна і Гродзенскага раёна Дзяніс Міхайлаў і старшыня савета Гродзенскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Аляксандр Радзівонаў.

 

Рабятам распавялі гісторыю стварэння першых воінскіх фарміраванняў на тэрыторыі Беларусі, цікавыя факты з гісторыі арміі Гродзеншчыны, а таксама прадэманстравалі фільм тэлекампаніі «Воен ТБ» «Ад Чырвонай гвардыі да Чырвонай арміі».

 

- У мінулым годзе 35 выпускнікоў школ горада Гродна і Гродзенскага раёна вырашылі звязаць сваё жыццё з Узброенымі Сіламі, яны паспяхова здалі ўступныя іспыты і былі залічаны ў розныя ваенныя ВНУ як Рэспублікі Беларусь, так і Расійскай Федэрацыі, - падкрэсліў Дзяніс Міхайлаў. - Гэта вынік дзейнасці па ваенна-патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, якую праводзіць ваенны камісарыят сумесна з установамі адукацыі.

 

Аляксандр Радзівонаў адзначыў, што сярэдняя школа №11, дзе створаны класы ваенна-патрыятычнай накіраванасці, з'яўляецца своеасаблівым цэнтрам патрыятычнага выхавання моладзі ў Гродне. Навучэнцы школы не толькі прымаюць актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах, але і займаюцца ваенна-навуковай працай. За поспехі ў гэтым напрамку па выніках 2017 года, Года навукі, навучэнец 10 класа Захар Васілевіч быў узнагароджаны граматай Ваеннага камісарыята горада Гродна і Гродзенскай вобласці.

 

Па матэрыялах газеты "Гродзенская прауда"