Навіны

5 сакавіка 2018
Прыгожыя хвіліны шчасця! У Гродне адкрылася выстава вясельнай фатаграфіі

У экспазіцыі сабраны работы каля 20 фатографаў - свае фота прадставілі вядомыя майстры Аляксандр Ласмінскі, Сяргей Марозаў, Аляксей Бібікаў, Яўген Бузук, Віталь Шмурай, Андрэй Сасін, Вераніка Каралева, а таксама маладыя фатографы. На здымках самыя розныя моманты - вось маладыя шпацыруюць ў поле пшаніцы, тут глядзяць удалечыню на беразе ракі, а іншым здымку быццам заміраюць у скачку каля млына.

- Выстава стала традыцыйнай. Напярэдадні 8 сакавіка, 7 сакавіка, пройдзе майстар-клас па складанні падарункавай кветкавай кампазіцыі, - распавяла дырэктар Гродзенскай выставачнай залы Ірына Сільвановіч.

Выстава будзе доўжыцца да 18 сакавіка.