Навіны горада

7 мая 2018 Святочны канцэрт, букеты бэзу і віншаванні ветэранам. У Гродне прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае дню Перамогі
Усім гасцям, акрамя традыцыйных віншаванняў уручалі і эксклюзіўныя сувеніры - копію той самай першай паласы газеты "Гродзенская праўда" за 9 мая 1945 года. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня аблвыканкама Ўладзімір Краўцоў і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук. Віншуючы са сцэны ветэранаў вайны і ўсіх прысутных з надыходзячым святам, старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой заўважыў: - Адзначаючы святую дату, мы ўсведамляем усю грандыёзнасць перамогі над нацызмам, ганарымся, што менавіта нашы бацькі і дзяды змаглі сьцерці фашыстаў. Мы ўдзячныя ўсім салдатам і афіцэрам, якія з гонарам прайшлі па цяжкіх дарогах вайны і ўнеслі ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нашы слаўныя франтавікі, воіны Чырвонай Арміі, партызаны і падпольшчыкі паказалі прыклад найвялікшай стойкасці і адвагі. Свята Вялікай Перамогі бясконца дорага беларускаму народу. Наша Радзіма выпрабавала ўвесь цяжар прайшоўшых баёў. Мы памятаем і свята шануем памяць аб тых, хто, вызваляючы наш край, аддаў самае дарагое - жыццё. І сёння наш абавязак - беражліва захоўваць кожную макулінку праўды пра вайну і праяўляць нястомны клопат пра ветэранаў. Сярод удзельнікаў урачыстага мерапрыемства - ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. І праз дзесяцігоддзі яны памятаюць увесь свой доўгі шлях да перамогі: Зінаіда Судакова: - Я прайшла вайну санінструктарам. Мае франтавыя дарогі пачаліся ў баях за абарону Масквы, пад Тулай і Смаленскам. Прайшла з вызваленчай аперацыяй ўсю Беларусь, удзельнічала ў вызваленні Гродна. Была параненая. Памяць пра вайну не павінна сыходзіць у мінулае. Галоўнае, каб кожны чалавек разумеў гісторыю вайны, прачуў трагедыю і гора, якія прыносіць вайна, тады ён зможа беражліва ставіцца да свайго жыцця і жыцця іншага чалавека, перадаваць памяць пра вайну сваім нашчадкам. Міру, шчасця і пачуцця адказнасці за сваю краіну жадаю маладым гродзенцам. Валянціна Баранава: - Я пражыла амаль 95 гадоў, з іх тры гады была на вайне. Ваявала на 1-м Украінскім фронце, удзельнічала ў вызваленні Польшчы, у наступальнай аперацыі на Берлін. Перамогу сустрэла ў Празе. Гэтыя гады не забываюцца, праходзяць праз усё маё жыццё. Няма нічога страшней вайны. Сёння мы жывем у мірнай краіне. Гэта вялікае шчасце, і гэта трэба шанаваць. Па матэрыялах газеты "Гродзенская праўда".