Навіны горада

8 мая 2018 Вянкі ўсклалі да Вечнага агню ў парку імя Жылібера

Ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны воінам і партызанам у абласным цэнтры прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў. Вянкі ўсклалі ад імя аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, Гродзенскага гарвыканкама і гарадскога Савета дэпутатаў, адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў, камандавання войскаў Заходняга аператыўнага камандавання, абласной і гарадской ветэранскіх арганізацый, БРСМ, а таксама ад імя ўстаноў і прадпрыемстваў горада.

Разам з беларусамі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі члены клубаў ветэранаў і вайскоўцаў дэсантнікаў з горада-пабраціма Гродна славацкага Жыліна. Гэты горад на поўначы краіны быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 30 красавіка 1945 году, а Славакія дзень вызвалення адзначае 8 мая. У размове славацкія ветэраны выказвалі салідарнасць з нашым народам, які панёс вялікія страты ў гады вайны. Госці з горада-пабраціма распавялі, што яны даглядаюць за магілай савецкіх салдат у горадзе Жыліна, на якую ў мінулым годзе з гродзенскага Кургана Славы была прывезена капсула з зямлёй. Славацкія ветэраны таксама ўсклалі кветкі да падножжа помніка.

Па матэрыялах газеты "Гродзенская праўда".