Навіны горада

9 мая 2018 Гродна святкуе 9 мая.

У святкаванні 73-й гадавіны Вялікай Перамогі ў абласным цэнтры прынялі ўдзел тысячы гродзенцаў. Шэсце памяці прайшло па праспекце Касманаўтаў - да знакавага для кожнага гараджаніна месца - Кургана Славы. Сімвалічны парад ўзначалілі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва вобласці і горада. У святочнай калоне прайшлі работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, школьнікі і студэнты, вайскоўцы.

Самай яркай і відовішчнай часткай сённяшняга свята Дня Перамогі ў Гродна стаў у тым ліку і парад войскаў Гродзенскага гарнізона ля Кургана Славы. Тысячы гродзенцаў выйшлі на вуліцы горада, каб разам з усім беларускім народам адзначыць вялікае свята - Дзень Перамогі 73 гады таму скончылася самая крывавая вайна ў гісторыі нашага народа. За перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне Беларусь заплаціла высокай цаной: загінуў кожны трэці жыхар. Наш народ не толькі перамог у гэтай вайне, але і пабудаваў новую квітнеючую дзяржаву. І зараз Дзень Перамогі - галоўнае свята ў Беларусі. У цэнтры ўвагі сёння ветэраны вайны. Яны ўжо перайшлі мяжу 90 гадоў, але і цяпер праз пакалення - для іх гэта свята са слязамі на вачах. Жывыя ўспаміны тых баёў, тых сустрэч з аднапалчанамі, тых падзей 70-гадовай даўніны.

Каля за 2 000 гродзенцаў выйшлі на вуліцы горада з партрэтамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай, сваімі сваякамі, якія прайшлі тую вайну - тым самым, уліўшыся ў рэспубліканскае шэсце памяці «Беларусь памятае!». Хвілінай маўчання ўшанавалі ўдзельнікі мітынгу памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Да ветэранаў вайны, усіх жыхароў абласнога цэнтра і гасцей горада звярнуўся старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў: - 9 мая для ўсіх нас вельмі вялікае, светлае свята. Яно сімвалізуе вызваленне нашай зямлі, нашай Гродзеншчыны. І ў той жа час гэта дзень памяці тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць нашай краіны. На жаль, сярод нас засталося не так шмат ветэранаў, сведак той страшнай вайны: у вобласці зараз пражывае каля 600 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Кожнаму з іх мы сёння кажам дзякуй за тое, што яны зрабілі, за тое, што яны з намі. Бо ім ужо больш за 90 гадоў. Многія з іх сустракаюцца з моладдзю, займаюцца патрыятычным выхаваннем маладога пакалення. 9 Мая мы асабліва востра адчуваем каштоўнасць таго, што жывем у мірны час. Сёння ў нас ёсць магчымасць працаваць і вучыцца, гадаваць дзяцей у вольнай сувярэннай дзяржаве - у Рэспубліцы Беларусь. Усім гэтым мы шмат у чым абавязаны нашым паважаным ветэранам. Уладзімір Краўцоў падкрэсліў, што ў пасляваенныя гады наш народ здзейсніў яшчэ адзін подзвіг - працоўны. - У кароткія тэрміны былі адбудаваны нанава фабрыкі і заводы, школы і бальніцы. У тым, што Гродзенская вобласць стала развітым рэгіёнам краіны, ёсць вялікая заслуга людзей старэйшага пакалення, нашых ветэранаў. Вялікае вам дзякуй, дарагія ветэраны, за работу па патрыятычнаму выхаванню нашай моладзі. Жадаю ўсім людзям ваеннага пакалення здароўя, бадзёрасці і аптымізму. Заставайцеся заўсёды для нас прыкладам патрыятызму, мужнасці і сілы духу. Дарагія ветэраны, усе вы годныя прадстаўнікі вялікага пакалення пераможцаў. Сіла вашага духу пераўзыходзіла сілу варожай зброі. Ад імя абласнога выканаўчага камітэта, абласнога Савета дэпутатаў шчыра віншую вас са святам. Мірнага неба, светлай будучыні нашай любімай Радзіме, - адзначыў старшыня аблвыканкама.

Ад імя ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны удзельнікаў урачыстага мітынгу вітала Валянціна Баранава. Звяртаючыся да моладзі, яна сказала: - Вы наша будучыня, вам кіраваць нашай вялікай Беларуссю. Ніколі не забывайце, што кожны трэці беларус застаўся ляжаць у зямлі, пад тысячамі абеліскаў спяць героі, якія аддалі сваё жыццё за мірнае неба над галавой. Гэта ім мы абавязаны тым, што дайшлі да Перамогі, што нарадзілася тры пакаленні якія не ведалі вайны, што наша Беларусь стала моцнай, свабоднай, незалежнай культурнай, спартыўнай, гасціннай і міратворчай краінай. Шчасця вам усё дарагія гродзенцы. Дзякуй узброеным сілам за тое, што ўсе гэтыя 73 гады стаіце на варце нашай Беларусі.

Побач з мемарыяльным комплексам «Курган Славы» пасля ўрачыстага мітынгу гродзенцы змаглі паглядзець канцэртную праграму «Гэты дзень мы набліжалі як маглі», падрыхтаваны для іх артыстамі абласной філармоніі. На канцэртнай пляцоўцы таксама выступілі ўдзельнікі народнай эстраднай студыі «Акварель». Гірлянды Памяці, кветкі і вянкі ўсклалі ўдзельнікі мітынгу да Вечнага агню.

Пад гукі зводнага аркестра Гродзенскага гарнізона ўрачыстым маршам прайшлі парадныя разлікі войскаў Гродзенскага гарнізона, памежнікаў, палка сувязі, інжынернай брыгады, батальёна ўнутраных войскаў, МНС. На тэрыторыі комплексу «Рубеж імя генерала Карбышава» вялікую цікавасць сотняў гродзенцаў выклікалі паказальныя выступленні войскаў Заходняга аператыўнага камандавання.

Па матэрыялах газеты "Гродзенская праўда".