Навіны

25 мая 2018
Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за тры месяцы падвялі ў Гродзенскім гарвыканкаме

Ужо традыцыйным стала праводзіць выязныя пасяджэнні на прадпрыемствах горада. На гэты раз прадстаўнікі мясцовай улады наведалі Гродзенскі завод гандлёвага машынабудавання. Яго асноўная прадукцыя - посудамыйныя машыны.

Такія пасяджэння за межамі кабінетаў, адзначаюць спецыялісты, дапамагаюць знутры даведацца, чым жыве прадпрыемства і як яно развіваецца. Дарэчы, удасканаленне арганізацый горада - адно з важных напрамкаў. Сітуацыя ў сферы працы застаецца стабільнай. Толькі ў гэтым годзе за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў працаўладкавана 532 чалавекі. У цэлым, дынаміка развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы станоўчая. Рэнтабельнасць продажаў павялічылася на 1 працэнт, а 30 адсоткаў інвестыцый за першы квартал паступіла ад замежных інвестараў. Мечыслаў Гой, старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта: - Мы выйшлі на прагнозныя паказчыкі. Адзін паказчык - гэта рост заработнай платы, планавыя паказчыкі - мы не дасягнулі. На жаль, гэта вялікая частка прадпрыемстваў, у якіх заработная плата не адпавядае таму ўзроўню, які мы планавалі.

Па матэрыялах ТВРК «Гродна Плюс».