Навіны горада

8 чэрвеня 2018 «Кальцо» з'явіцца каля Цэнтральнага рынку
«Кальцо» з'явіцца каля Цэнтральнага рынку. Уладкаванне так званых кольцаў малога радыусу на ажыўленых скрыжаваннях вуліц для многіх еўрапейскіх краін не навіна. У такіх месцах нельга пабудаваць разрэзаныя кольцы, а святлафоры створаць дадатковыя складанасці ўдзельнікам дарожнага руху. Такая сітуацыя склалася на скрыжаванні вуліц Антонава – Прыгарадная – Белуша каля Цэнтральнага рынку. Тут намечаны пашырэнне парковачных месцаў, перагляд схемы руху аўтамабіляў. Вось і з'явілася ідэя ўсталяваць на досыць праблемным скрыжаванні кальцо малога радыусу. Дзяржаўтаінспекцыя мае некалькі варыянтаў ўладкавання бяспечнага кальца, якія разгледзяць у гарадскім аб'яднанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Зрэшты, кольцы малога радыусу прадугледжаны ў новым жылым раёне па вуліцы Лідскай, які пачне забудоўваць ААТ «Гроднажылбуд» у другім паўгоддзі на месцы былога ваеннага гарадка. Па ўзгадненні з Дзяржаўтаінспекцыяй замест святлафораў і «ляжачых паліцэйскіх» тут будуць уладкаваныя тры кольцы малога радыусу.

Па матэрыялах газеты «Гродзенская праўда»