Навіны горада

11 чэрвеня 2018 Маладзёжны ваенна-спартыўны турнір прайшоў у Ленінскім раёне

Маладзёжны ваенна-спартыўны турнір прайшоў у Ленінскім раёне

Удзел у ім прынялі прадстаўнікі васьмі арганізацый і прадпрыемстваў Ленінскага раёна Гродна.

Спаборніцтвы праходзілі ў некалькі этапаў. Сярод іх – страйкбол, лазертаг, стральба з лука. Завяршальным этапам стаў бой у віртуальнай рэальнасці.

Прызёрамі сталі каманды Гродзенскага гарадскога аддзела МНС, Гродзенскага філіяла РУП «Белтелекам», «Гроднаводаканал».

Па матэрыялах газеты «Гродзенская праўда»