Навіны горада

6 ліпеня 2018 «Хтосьцi хавае, а хтосьцi знаходзiць»

Выстава унікальных скарбаў Гродзеншчыны адкрылася ў Новым Замку. Тут сабраны сапраўды каштоўныя рэчы. Прычым іх значнасць можна ацаніць не толькі ў грашовым, але і ў гістарычным эквіваленце. У апошнім выпадку спецыялістаў цікавяць, перш за ўсё, скарбы. А вось наведвальнікаў выставы прыцягваюць срэбра, золата, розныя дакументы і зброя. Самы старажытны экспанат выставы адносіцца да 3-4 стагоддзя нашай эры. А вось самыя апошнія, якія ўдалося знайсці гісторыкам, былі схаваныя ў Гродзенскім гета ў гады другой сусветнай вайны.

Андрэй Вашкевіч, загадчык аддзела найноўшай гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея:
-Тут толькі адзін скарб не з Гродзенчшыны. Знакаміты Мінскі скарб. Нам пазычыў яго нацыянальны гістарычны музей. Усе астатнія , гэта каля 30 скарбаў, – гэта скарбы, якія былі схаваны і знойдзены ў нашым горадзе, або у нашай вобласці.

Экспазіцыя ўнікальная тым, што раней у адным месцы не выстаўляліся настолькі старажытныя скарбы. Для таго, каб гродзенцы і госці горада ўбачылі гэтыя каштоўнасці сваімі вачыма, спецыялістам прыйшлося нямала пастарацца. Спачатку знайсці патрэбныя скарбы, разгадаць іх таямніцы і сабраць разам экспазіцыю. На ўсё гэта ў спецыялістаў сышло каля года. Убачыць скарбы Гродзеншчыны можа кожны жадаючы ў Новым Замку.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»