Навіны горада

7 ліпеня 2018 У Гродна сустрэлі 35-тысячнага бязвізавага турыста ў гэтым годзе

Ім стаў жыхар Вільнюса Манвідас Думчус. Прадпрымальнік з Літвы прыехаў у Беларусь упершыню. У невялікае падарожжа па Гродзеншчыне ён адправіўся разам са сваёй жонкай Жывіле Думчувене.

Манвідас Думчус 35-тысячны турыст:
- Мы прыехалі першы раз і толькі на тры дні. Хочам агледзець тут усё, што можна: стары горад, аўгустоўскі канал, і г.д.

33-гадовы літовец з жонкай у першую чаргу наведаў санаторый «Неман - 72». У беларускую здраўніцу за вода - і гразялячэннем, дзякуючы бязвізаваму рэжыму, турысты накіраваліся з самых розных краін. Не сталі выключэннем і ганаровыя госці з Літвы. Ад Гродзенскага райвыканкама і санаторыя 35-тысячнаму турысту ўручылі памятныя сувеніры.

Віталь Войтаў галоўны ўрач санаторыя «Неман - 72»:
- Так як наш санаторый мае сертыфікат адпаведнасці для прыёму бязвізавых адпачывальнікаў, у гэтым годзе ў нас ужо адпачыла 464 турыста пераважна з краінаў Еўрасаюза – Літва, Польшча, Латвія, Эстонія. У параўнанні з мінулым годам у нас есць значны рост колькасці адпачываючых па бязвізавым уездзе.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»