Навіны горада

10 ліпеня 2018 Праграма святкавання Дня вызвалення Гродна
13 ліпеня (пятніца)
15.00 – свята «Падвойнага шчасця і аранжавага настрою». Запрашаем усіх блізнят і двайнятак прыняць удзел у тэматычным свяце ў колерах сонца – чырвоны, аранжавы, жоўты. Пляцоўка гарадскога парка ім. Ж.-Э. Жылібера каля атракцыёна «Аўтадром»

14 ліпеня (субота)
18.00–20.00 – у рамках праекта «Мерапрыемствы выхаднога дня» канцэртная праграма «Народная субота» з удзелам вакальнага ансамбля ўкраінскай песні «Барвінок» і вакальнага ансамбля «Фабрычны каларыт» ДУ «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры». Пляцоўка каля моладзевага цэнтра «Гродна», вул. Савецкая

15 ліпеня (нядзеля)
Канцэртна-забаўляльная праграма «У цябе веру, тут жыву – мой горад, я цябе люблю!». Гарадскі парк ім. Ж.-Э. Жылібера
12.30 – адкрыццё свята, выступленне духавога аркестра «Гарадзенскія трубы» ДУК «Гродзенская капэла».
13.00 – урачыстае ўшаноўванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. 13.15 – працяг канцэртнай праграмы з удзелам салістаў духавога аркестра «Гарадзенскія трубы».
13.30 – інтэрактыўная праграма з гледачамі «Хачу быць гродзенцам!». 13.40 – падвядзенне вынікаў моладзевага праекта «Пішы. Павіншуй і перамажы!» (Акцыя дзейнічае да 15.07.2018 г., падрабязная інфармацыя ў афіцыйным акаўнце адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна ў сетцы Instagram @len_gro_40).
13.50 – эстрадная канцэртная праграма артыстаў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры;інтэрактыўныя праграмы з гледачамі «А ці ведаеш, дзе ты жывеш?», «Гродна – гэта жыццё!».
14.30–16.30 – інтэрактыўная забаўляльная праграма ад DJ Toxachiz, ADEPTGirl, ADEPTGrew, шоу-праграма з Іванам Бялеўскім (розыгрышы прызоў), фестываль фарбаў COLOR-FЕSТ.
16.30–17.30 – гульнявая праграма на пляцоўцы «Аўтадром» парку атракцыёнаў з аніматарамі, раставымі лялькамі, аквагрымам, конкурсамі і падарункамі.
На тэрыторыі гарадскога парку будуць працаваць пляцоўкі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Алімпія», цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі «Спектр», «Совушка», дзіцячыя інтэрактыўныя пляцоўкі «Mr.English», інтэрактыўная пляцоўка мыльных бурбалак, святочны гандаль, атракцыёны, батуты, надзіманыя горкі.

16 ліпеня (панядзелак)
10.00 – урачысты мітынг у гарадскім парку ім. Ж.-Э. Жылібера. Цырымонія ўшанавання першага народжанага дзіцяці ў Дзень вызвалення Гродна.
20.00 – праект «Ратонда-АРТ» на назіральнай пляцоўцы па вул. Дарвіна: канцэртная праграма артыстаў Гродзенскай абласной філармоніі.

*У праграме магчымы змены і дапаўненні