Навіны

16 ліпеня 2018
Дзень вызвалення Гродна

74 года пад мірным небам! У дзень вызвалення горада Гродна на Вайсковых могілках, размешчаных на вуліцы Белуша, урачыста адкрылі 24 абноўленыя адзінкавыя магілы.

Гродна адзначае Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 16 ліпеня 1944 года горад упершыню за доўгія гады акупацыі адчуў дыханне свабоды. У акупацыі наш горад знаходзіўся 1111 дзён і начэй. За тры гады фашысты знішчылі больш за 50 тысяч гараджан. Сёння ў Гродна пражывае ўсяго чатыры доблесных вызваліцеля горада: Мікалай Шышкоў, Зінаіда Судакова, Аляксей Кузняцоў і Алена Юрава. У Дзень 74-й гадавіны вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Вайсковых могілках, размешчаных на вуліцы Белуша, урачыста адкрылі абноўленыя надмагіллі магіл воінаў Савецкай арміі.

Барыс Скобелеў, старшыня Гродзенскага гарадскога Савета ветэранаў:
-На сённяшні дзень мы рэканструявалі дзве брацкія магілы на гэтым участку могілак, рэканструявалі скульптуру Журботная маці з сувораўцам і сёння мы адкрываем першыя адзінкавыя магілы – 24 магілы, якія зробленыя на гэтых могілках.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»