Навіны

17 ліпеня 2018
Адсартаваць 4000 цэглы ў дзень. Як працуюць у студатродзе на КБМ

Студэнцкі атрад з васьмі моцных хлопцаў працуе на Гродзенскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў.

Рустам Тэміра – будучы юрыст, марыць працаваць на мытні. Пры гэтым глыбока перакананы ў тым, што кожны мужчына павінен мець сярод іншых рабочую спецыяльнасць. Таму другое студэнцкае лета хлопец праводзіць на камбінаце будаўнічых матэрыялаў. На гэты раз ён камандуе студатрадам і варыць стужку пад строп-кантэйнеры для ўпакоўкі блокаў.

– Вельмі прыемна, што на прадпрыемстве даверылі адказную працу. Мы стараемся рабіць усё якасна. Калі з'яўляюцца якія-небудзь пытанні, звяртаемся да старэйшых калег, якія падрабязна ўсё тлумачаць. Праблем няма, усё падабаецца, – кажа Рустам.

Побач з ім працуе другакурснік каледжа камунальнай гаспадаркі Мікіта Худавец. Вось ён у студатрадаўскім руху пачатковец. Тым не менш, па словах брыгадзіра, зарэкамендаваў сябе выдатна. Хлопец пакрывае грунтоўкай каркасы для перамычак. Прыйшоў на камбінат атрымаць першы працоўны вопыт.

– Зусім не крыўдна, што лета праводжу не на пляжы, а ў цэху. Затое даведаўся, што такое праца і якая каштоўнасць заробленага рубля. Заробак патрачу на новы смартфон, аб якім даўно марыў, – кажа Мікіта.

У навучэнца палітэхнічнага каледжа Уладзіслава Броўкіна свой інтарэс: будучы тэхнік-архітэктар хоча ўбачыць, як робяцца будаўнічыя матэрыялы. Для будучай прафесіі веды неабходныя. Уладзіслаў і чацвёра яго сакурснікаў ўручную сартуюць цэглу. За дзень кожнаму трэба адсартаваць чатыры ўпакоўкі па тысячы штук. Адна цагліна важыць больш за 4 кілаграмы.

– Калі шчыра, праца цяжкая. Але гэта толькі першы дзень. Мы з хлопцамі нават рады: ніякай трэнажорнай залы не трэба. Подкачаем мышцы прама падчас працоўнага дня, – жартуе хлопец.

Па словах выконваючай абавязкі намесніка дырэктара Гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў Наталлі Прыгодзіч, маладыя людзі працуюць сумленна і старанна. У «гарачы» сезон, калі будматэрыялы нарасхват і патрэбны дадатковыя рабочыя рукі, маладая змена проста незаменная. Да ўсяго працадаўца прыглядае каштоўныя кадры.

– Калісьці прыйшоў на камбінат у шаснаццаць гадоў, каб падпрацаваць. Цяпер намеснік начальніка цэха. Цяпер ужо сам курырую такіх жа маладых хлопцаў, якія хочуць працаваць, штосьці ўмець. Кіраўніцтва прадпрыемства заўсёды ахвотна бярэ моладзь на сезонную працу. Такая практыка ў нас мінімум чацвёрты год, – адзначыў сакратар першаснай арганізацыі БРСМ Аляксандр Бурда.

Цяпер у Гродзенскім рэгіёне ў студэнцкіх атрадах на самых розных прадпрыемствах і ўстановах працуюць больш за 1000 маладых хлопцаў і дзяўчат.

Па матэрыялах «Гродзенская праўда»