Навіны

18 ліпеня 2018
Ратавальнікі запрашаюць на свята!

25 ліпеня Гродзенскі гарадскі аддзел па надзвычайных сітуацыях запрашае гасцей і жыхароў горада Гродна ў 15.00 у гарадскі парк ім. Ж.Э. Жылібера прыняць удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажарнай службы.

У праграме Вас чакаюць: святочны канцэрт з удзелам духавога аркестра абласнога ўпраўлення МНС, дэманстрацыя пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, а таксама тэхнікі па выратаванню людзей на водах. Для дзяцей і іх бацькоў будзе арганізавана гульнявая пляцоўка, на якой будуць розныя конкурсы і віктарыны. Усе жадаючыя змогуць наведаць мабільны кінатэатр «Чароўная кніга» і дымакамеру.