Навіны

21 верасня 2018
Як адсвяткуем 100-годдзе камсамола?

20 верасня ў фармаце «адкрытага дыялогу» адбылася сустрэча ветэранаў камсамола горада Гродна і прадстаўнікоў Гродзенскага гарадской арганізацыі БРСМ, прымеркааная падрыхтоўцы да 100-гадовага юбілею камсамола.

«На сустрэчу пакаленняў сабраліся людзі, жыццё і лёс каторых шмат у чым вызначыў камсамол, і паслядоўнікі моладзевага руху. Падобныя сустрэчы для моладзі - гэта выдатная магчымасць дакрануцца да гісторыі і пераняць вопыт старэйшых калег», - адзначыла першы сакратар Гродзенскага гаркама БРСМ Зоя Міткоўская.

Рамантычныя і адважныя, яны першымі ішлі ў бой, падымалі цаліну і адпраўляліся на ўсесаюзныя будоўлі. Якімі былі камсамольцы? Адкуль чэрпалі энергію і дзе бралі ідэі? Моладзь сёння і ўчора? Знайсці адказы на ўсе пытанні дапаможа шэраг мерапрыемстваў, ініцыяваных і запланаваных па выніку жывой гутаркі.

Ужо сёння, у год памятнай даты для моладзевага руху, БРСМ рэалізуе шэраг тэматычных праектаў такіх, як «Іх імёнамі названыя атрады!», «Камсамольцы – добраахвотнікі», працоўныя акцыі «Захаваем памяць на стагоддзі», фотапраекты «Сувязь пакаленняў» і «Камсамольская біяграфія маёй малой Радзімы», тэматычныя сустрэчы з ветэранамі камсамольскага руху, чые ўспаміны будуць занесены ў віртуальную кнігу «100 успамінаў аб камсамоле».