Навіны

21 верасня 2018
За год у Гродна пабудуюць восем новых крам і гандлёвых цэнтраў — дзе яны з'явяцца?

У новым мікрараёне Калбасіно ўзвядуць два гандлёвых цэнтра. Будаваць іх будзе ААТ «Гроднажылбуд». Ужо вызначаны пляцоўкі пад будучыя аб'екты, расказаў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Алег БЯЛІНСКІ.

Калбасіно — гэта ўезд у горад, таму мы зацікаўленыя, каб мікрараён быў прыгожым. У перспектыве поле перад мікрараёнам забудуюць шматпавярховымі дамамі. Будзе развівацца кансервавы завод, які перайшоў «Беллакту», а разам з ім і транспартная інфраструктура, — дадаў кіраўнік адміністрацыі.

Яшчэ тры крамы з памяшканнямі грамадскага, сацыяльна-гарантаванага і бытавога абслугоўвання з'явяцца ў 2019 годзе ў Паўднёвым-2, два гандлёвых аб'екта — у Паўднёвым-5, яшчэ адзін — у Вішняўцы-4. У 2020 годзе пад гандлёва-адміністрацыйныя аб'екты рэканструююць будынкі на вуліцы Шчорса і адкрыюць новы гандлёва-адміністрацыйны будынак на праспекце Касманаўтаў.

Па матэрыялах «Вячэрні Гродна»