Навіны

24 верасня 2018
Старшыня Гродзенскага гарвыканкама сустрэўся з работнікамі прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада

Старшыня Гродзенскага гарвыканкама сустрэўся з работнікамі прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада

Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой сустрэўся з работнікамі прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада на базе УЖРЭП Кастрычніцкага раёна. Такія канструктыўныя дыялогі паміж гараджанамі і прадстаўнікамі ўлады праходзяць рэгулярна. Пры такіх гутарках гродзенцы з першых вуснаў даведаюцца аб змяненнях і новаўвядзеннях, інавацыйных распрацоўках, якія змяняюць жыццё да лепшага. У прыватнасці, прысутныя даведаліся аб тых пераменах, якія неўзабаве адбудуцца ў пытанні капітальнага рамонту прыватнага жылога фонду горада Гродна.

МЕЧЫСЛАЎ ГОЙ, СТАРШЫНЯ ГРОДЗЕНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА:

- У Гродна ў наступным годзе будзе апрабаваны пілотны праект па капітальным рамонце жылфонду сумесна з Сусветным банкам рэканструкцыі і развіцця. Новы падыход у гэтай справе ужыты. Мы асобна па гэтым кірунку яшчэ будзем каментаваць: як гэта будзе, што гэта будзе.

Як аказалася, многія з прысутных не да канца разабраліся ў пытаннях будаўніцтва жылля. Работнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі яшчэ раз патлумачылі, што тыя, хто ўступае ў кааператыў і будуе жыллё па сабекошце, павінен ўзводзіць квадратныя метры за кошт уласных сродкаў без прыцягнення льготнага крэдыту. На сустрэчы таксама былі закрануты тэмы грамадскага транспарту, стану двароў і працы паліклінік.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»