Навіны горада

2 кастрычніка 2018 Вырашыць праблемы ЖКГ стала прасцей

Ужо пачынаючы з гэтага тыдня вырашыць пытанні, якія ўзнікаюць у сферы ЖКГ стане значна прасцей. 5 кастрычніка ў Гродна пачынае працу партал 115.бел

Да яго ж падлучаны адзіны гродзенскі кантакт-цэнтр ( тэлефон 115), які прымае звароты па ўсіх пытаннях, звязаных з працай камунальных службаў.

Як гэта працуе?

На сайце, як і па адзіным нумары, можна будзе паведаміць аб той ці іншай праблеме. Спецыялісты накіруюць для яе выпраўлення адпаведныя службы і пракантралююць рашэнне праблемы

Па матэрыялах «Гродна Плюс»