Навіны горада

3 кастрычніка 2018 Фотавыстава «Праекты ў асобах» адкрылася ў Гродна

Фотавыстава «Праекты ў асобах» адкрылася ў Гродна. Наш горад стаў першым абласным цэнтрам, які прымае гэтую выставу. Яна расказвае аб праектах, якія рэалізуюцца ў нашай краіне. Упершыню фотавыстава ў такім фармаце пачала працаваць тры гады таму. За гэты час яна пабывала ў 23 буйных і малых беларускіх гарадах і прадставіла 71 праект. Усе яны маюць вялікае сацыяльнае значэнне, а вынікі ўжо адчувальныя. Так ці інакш, дзякуючы ім, жыццё многіх удзельнікаў праектаў змянілася да лепшага, кажуць арганізатары. Еўрапейскі саюз ўсяляк аказвае дапамогу ў развіцці падобных праектаў, прымае актыўны ўдзел як у матэрыяльным, так і ў маральным плане.

БЕРЭНД ДЭ ГРООТ, КІРАЎНІК АДДЗЕЛА ПРАГРАМ СУПРАЦОЎНІЦТВА ПРАДСТАЎНІЦТВА ЕС У БЕЛАРУСІ:
- Мы заўсёды плануем і прадумваем толькі тыя мерапрыемствы, якія можам праводзіць сумесна. Наша супрацоўніцтва складаецца ў тым, каб забяспечыць пэўны доступ да ведаў і вопыту як для прадстаўнікоў вашай краіны, так і для тэхнічных экспертаў, якія могуць пераняць вопыт спецыялістаў. Але пры ўсім гэтым Беларусі таксама ёсць, што паказаць. Мы кожны раз у гэтым ўсё больш пераконваемся.

Фотавыстава «Праекты ў асобах» размясцілася на плошчы Савецкай. Многія праекты прысвечаны зялёнай эканоміцы, развіццю сельскай гаспадаркі, адукацыі, турызму, культуры і інклюзіўнай практыкі. Апошняя тэма, дарэчы, зараз у нашай краіне прыцягвае асаблівую ўвагу. Уласна, як і вольны час пажылых людзей. Для тых, хто пайшоў на заслужаны адпачынак, распрацоўваюцца асобныя праграмы, дзе кожны чалавек можа знайсці свой занятак і адкрыць для сябе нешта новае.

АЛЕНА МАРІГЕРОЎСКАЯ, ЗАСНАВАЛЬНІК ЦЭНТРА АКТЫЎНАГА ДАЎГАЛЕЦЦЯ:
- Цяпер у нас каля 700 унікальных наведвальнікаў, якія прыходзяць, яны займаюцца мовамі, кампутарнымі тэхналогіямі, працуюць у напрамках з дызайнам, фатаграфіямі, мовамі займаюцца, удзельнічаюць у арганізацыі сваіх мерапрыемстваў, ладзяць выставы, і яшчэ так шмат грандыёзных планаў.

У Гродна выстава будзе працаваць да 14 кастрычніка. Наступны горад, у які адправяцца «Праекты ў асобах» – Брэст, а затым у Гомель, Магілёў і Віцебск.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»