Навіны горада

8 кастрычніка 2018 Акцыя БРСМ «Паштоўка матулі» стартуе ўжо заўтра!

Добрая традыцыя - дасылаць віншавальныя паштоўкі па пошце. Яшчэ не так даўно гэта быў адзін з галоўных спосабаў сувязі. Сёння, калі, здавалася б, кардонныя паштоўкі адышлі ў нябыт, усё ж такі знаходзяцца тыя, хто аддае перавагу ім. Гэтую традыцыю падтрымлівае і Гродзенская гарадская арганізацыя БРСМ. Акцыя «Паштоўка матулі» стартуе 9 кастрычніка ў першасных арганізацыях БРСМ.

У моладзі ёсць выдатная магчымасць выбраць паштоўку і адправіць яе самому дарагому і любімаму чалавеку цалкам бясплатна! Не прапусціце зручны момант і падарыце маме радасць, усмешку і цёплае прывітанне.

Словы віншаванняў і падзякі мамам за іх нялёгкую працу змогуць паляцець у розныя куткі краіны.