Навіны

30 кастрычніка 2018
У Гродна ў новым гандлёва-выставачным цэнтры правінцыі Ганьсу можна будзе заказаць тавары з Кітая

Цэнтр кітайскай правінцыі размясціўся ў доме №92 па вуліцы Горкага. У памяшканні плошчай больш за 430 квадратных метраў цяпер расстаўляюць вітрыны і стэлажы для першай партыі тавараў з Паднябеснай.

Тры гады таму кітайскі горад Луннань правінцыі Ганьсу стаў пабрацімам горада над Нёманам. Як падкрэсліў намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык, у рамках заключанага дагавора краіны працуюць над умацаваннем гандлёва-эканамічных сувязяў, супрацоўніцтва ў сферы навукі, культуры, адукацыі, спорту і аховы здароўя, а таксама актыўна наладжваюць абмен спецыялістамі.

Пасля адкрыцця цэнтра традыцыйнай кітайскай медыцыны гэта ўжо другі рэалізаваны ў горадзе праект. Першапачаткова тут будзе пастаянна дзеючая выстава прадукцыі вытворцаў з правінцыі Ганьсу – унікальных тавараў, якія ў Беларусі не вырабляюцца. У далейшым яна стане гандлёва-выставачным цэнтрам з заазамі тавараў праз інтэрнэт.

Ужо замоўлена першая партыя тавару для выставачнага цэнтра, – распавёў дырэктар міжнароднага аддзела ТАА «Кампанія па механізацыі і будаўніцтве Ганьсу–Бел» Інь Шучунь. – Сярод тавараў – традыцыйныя гатункі кітайскага гарбаты, сухафрукты, некаторыя віды раслін, а таксама будаўнічыя інструменты. Урачыстае адкрыццё цэнтра плануецца да канца года.

Арганізатары выставачнага цэнтра таксама плануюць прадставіць для наведвальнікаў падрабязную інфармацыю аб правінцыі Ганьсу.

Па матэрыялах «Гродзенская праўда»