Навіны

31 кастрычніка 2018
Гарадок юнага выратавальніка адкрываецца на Дзевятоўцы ў Гродна

Незвычайная дзіцячая пляцоўка з'явілася ў новабудоўлі па вуліцы Дзяржынскага: усе элементы аформлены ў тэматыцы МНС. Пясочніца зробленая ў выглядзе пажарнай машыны, кубікі распавядаюць аб небяспецы агню і вады, а паравозік нагадвае аб тэлефонах службы выратавання 101 і 112, якія кожнае дзіця павінна ведаць на памяць.

Гэта першая ў абласным цэнтры іміджавая дзіцячая гульнявая пляцоўка МНС. На падобных весела і з карысцю ўжо бавяць час маленькія жыхары новабудоўляў у Лідзе і Астраўцы. Плануецца, што такія аб'екты з'явяцца ва ўсіх раённых цэнтрах. Яны закліканы нагадваць дзецям аб элементарных правілах бяспекі, – распавялі ў абласным упраўленні МНС.

Тэматычныя гульнявыя пляцоўкі – гэта ініцыятыва ратавальнікаў, яе актыўна падтрымалі будаўнічыя кампаніі. Да прыкладу, у Гродна праект рэалізаваны сумесна з ААТ «Гроднажылбуд».

Па матэрыялах «Гродзенская праўда»