Навіны

1 лістапада 2018
Месячнік па прыёме ртуці

У лістападзе 2018 года ў горадзе Гродна праводзіцца месячнік па прыёме ртуці і адходаў, якія змяшчаюць ртуць, у насельніцтва і арганізацый.

У перыяд правядзення месячніка падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях ажыццяўляюць прыём ртуці толькі ў вадкім стане, усе віды адпрацаваных прыбораў, якія змяшчаюць ртуць, (няспраўныя прыборы, градуснікі, лямпы, тэрмометры і г. д.) здаюцца ў пункты збору і часовага захоўвання ртуцьутрымліваючых адходаў.

Збор будзе арганізаваны на базе арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама ў крамах горада.

Акрамя таго арганізацыі могуць здаць ртуцьутрымліваючыя адходы на платнай аснове ва «Участак утылізацыі і газавай гаспадаркі» філіяла «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот».