Навіны

2 лістапада 2018
Прадстаўнікі Гродзенскага гарвыканкама сустрэліся з калектывам прадпрыемства «Гранітэкс»

Рамонт дарог і новыя дзіцячыя пляцоўкі – прадстаўнікі Гродзенскага гарвыканкама сустрэліся з калектывам прадпрыемства «Гранітэкс». Гэта традыцыйнае мерапрыемства. Падчас яго, кажуць спецыялісты, выяўляюцца пытанні, якія турбуюць жыхароў нашага горада. Яны даюць магчымасць зразумець, што хвалюе людзей і скараціць звароты на прамыя лініі, часам нават на асабістыя прыёмы.

Паколькі, як правіла, гараджан традыцыйна хвалюе камунальная тэма. Гэта добраўпарадкаванне горада: як асобных раёнаў, так і ў цэлым па абласному цэнтру. Яшчэ адна тэма, якую паднялі на сустрэчы, – будаўніцтва новых, а галоўнае – бяспечных дзіцячых гульнявых пляцовак. Не так даўно ў адным з двароў па вуліцы Курчатава абласное ўпраўленне МНС устанавіла дзіцячыя горкі, арэлі з выратавальнай тэматыкай. Жыхары горада, а сярод іх і супрацоўнікі «Гранітэкс» ўжо паспелі ацаніць пляцоўку. У сваіх зваротах яны адлюстравалі і пажаданне абнавіць у старых раёнах горада дзіцячыя пляцоўкі. Дарэчы, пакінуць свае звароты з пытаннямі, якія хвалююць, супрацоўнікі прадпрыемствы маглі ў пісьмовым выглядзе пасля заканчэння сустрэчы.

АНДРЭЙ БОЛТРЫК, НАМЕСНІК СТАРШЫНІ ГРОДЗЕНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА:
- Усе звароты ў ходзе такіх сустрэч фіксуюцца, заводзяцца пэўныя карткі, каб іх паставіць на кантроль. Калі якая-небудзь праблема можа быць вырашана на працягу кароткатэрміновага перыяду і патрабуе вырашэння, вядома ж, яна вырашаецца. Калі гэта маштабныя пытанні, якія патрабуюць значных фінансавых сродкаў, то хутка нам іх не вырашыць.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»