Навіны горада

23 лістапада 2018 Што хочуць турысты і што Гродна можа прапанаваць?

Чым прыцягнуць турыста ў Гродна? Прамежкавыя вынікі года падвялі ў рамках бязвізавага турызму. У нашым абласным цэнтры і на тэрыторыі парку Аўгустоўскага канала ўжо два гады дзейнічае бязвізавае наведванне для замежных гасцей. У гэтым годзе Гродна наведалі ўжо амаль 90 тысяч турыстаў. Лічба, безумоўна, вялікая. Аднак турыстычныя кампаніі і прадстаўнікі мясцовай улады на гэтым спыняцца не збіраюцца. З увядзеннем бязвізавага рэжыму горад пачалі акультурваць, мяняецца падыход турыстычных фірмаў, развіваецца гасцінічны бізнес і сфера грамадскага харчавання. Словам, усё тое, што неабходна замежным гасцям. Аднак гасцей, ды і гродзенцаў, кажуць, трэба пастаянна здзіўляць. Вопыт паказвае: прыцягвае нацыянальная кухня. На гэта супрацоўнікі грамадскага харчавання павінны звярнуць асаблівую ўвагу. Акрамя таго, кажуць прадстаўнікі гэтай сферы, кожны госць акрамя беларускага хлеба, хоча і відовішчаў.

ЛЮДМІЛА УМНОВА, КІРАЎНІК РЭСТАРАННЫМ КОМПЛЕКСАМ:
-Новыя стравы яны не ў межах былога Савецкага часу, гэта індывідуальныя распрацоўкі. З нашых прадуктаў, з нашай сыравіны беларускай вытворчасці. Гэта тыя фішкі, якія для госця будуць цікавыя.

Гродна наведваюць як групы, так і індывідуальныя турысты. Для камфортнага знаходжання ў горадзе каралёў ўжо многае зроблена. Цяпер трымаюць курс на вытворчы турызм. У нашым абласным цэнтры нямала вядучых прадпрыемстваў, якія цікавыя не толькі з пункту гледжання прадукцыі, але і яе вырабу. Да прыкладу, прадпрыемства «Малочны мір» – адно з нямногіх, дзе праводзяцца экскурсіі. Нягледзячы на тое, што вытворчасць малочнай прадукцыі практычна аўтаматызавана. Трапіць у сам цэх не так проста, спецыяльна для турыстаў пакінулі галерэю. Такі кірунак толькі пачынае развівацца. Пакуль тут больш пытаньняў, чым рашэнняў.

ЯЎГЕН АРАДЗЬ, НАЧАЛЬНІК АДДЗЕЛА СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ГРОДЗЕНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА:
-Мы проста хочам, калі прыводзім сюды людзей, каб усе прадпрыемствы бралі з іх прыклад, каб далучаліся да гэтага кірунку. Так, ёсць пэўныя складанасці, тым не менш, кірунак сверхперспектыўны. Гэта пытанне і нарошчвання вытворчых магутнасцяў, і пытанне іміджу, мы хочам, каб «Малочны мір» быў такім арыенцірам для астатніх прадпрыемстваў у гэтым плане.

Па матэрыялах «Гродна плюс»