Навіны горада

3 студзеня 2019 "Белая Русь" павіншавала дзяцей З Новым годам

Казка не канчаецца. У рамках усебеларускай акцыі "Нашы дзеці" грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" павіншавала маленькіх гродзенцаў з навагоднімі святамі. Каля 250 дзяцей членаў арганізацыі паглядзелі святочны спектакль. Чарадзействам напоўніўся ў гэты раз Гродзенскі абласны тэатр лялек. Казачныя персанажы, салодкія падарункі і незабыўныя эмоцыі-кожнае дзіця акунулася ў свята. Нават дарослыя не могуць устаяць і хоць на час спектакля, але вярнуліся ў дзяцінства і зноў паверылі ў чараўніцтва

УЛАДЗІМІР ХЛЯБІЧ, СТАРШЫНЯ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РАЁННАЙ АРГАНІЗАЦЫІ ГОРАДА ГРОДНА ГРАМАДСКАГА АБ'ЯДНАННЯ «БЕЛАЯ РУСЬ»:
- Дзяцінства-гэта казка, Новы год-гэта казка. Павіншаваць гэтых дзетак, каб яны з добрым настроем паглядзелі добры спектакль, у карагодзе каля елкі пахадзілі, мы самі ўспомнім дзяцінства, як гэта было прыемна.

Нагадаем, акцыя «Нашы дзеці» распачалася па ўсёй краіне 10 снежня. Да яе далучыліся прадстаўнікі мясцовай улады, бізнесмены, спартсмены і многія іншыя. Дабрачынны марафон будзе доўжыцца да сярэдзіны студзеня, каб кожнае дзіця адчула атмасферу свята і атрымала свой падарунак.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»