Навіны горада

11 студзеня 2019 У "Пышках" заліваюць каток

У пятніцу ў 15 гадзін пачне працу каток у парку Жылібера.

 

Тым часам, ФОЦ «Алімпія» рыхтуе хакейныя каробкі на БЛК і Даватара. У суботу пункт пракату на БЛК будзе працаваць з 16 да 21 гадзіны. Тут для наведвальнікаў падрыхтавалі каля 40 пар канькоў, кошт пракату складзе 3 рубля за гадзіну. На Даватара ў першай палове суботы будуць праходзіць мерапрыемствы для школьнікаў, а затым на лёд пусцяць ўсіх жадаючых.

 

Акрамя названых пляцовак, усіх жадаючых запрашаем на каткі і лыжныя трасы, падрыхтаваныя ва ўсіх установах сярэдняй адукацыі горада.