Навіны

28 чэрвеня 2022
Дыялогавая пляцоўка "Дарогамі мужнасці і стойкасці" прайшла ў Гродне

Дыялогавая пляцоўка "Дарогамі мужнасці і стойкасці" прайшла ў Гродне. Эксперты, палітыкі, прадстаўнікі моладзі і грамадскасці гутарылі ў межах аднайменнай патрыятычнай акцыі, якая ідзе па краіне гэтымі днямі.


Гістарычная памяць, падзеі Вялікай Айчыннай вайны, генацыд беларускага народа ў той перыяд. У нашы дні адчыняюцца новыя старонкі трагедыі, вінаватыя павінны адказаць па ўсёй строгасці. Усе гэтыя пытанні выклікаюць цікавасць, іх абмяркоўваюць у фармаце жывой дыскусіі. Удзельнікі дыялогу і галоўныя спікеры ўпэўненыя, аб патрыятызме сёння мала проста казаць, яго трэба паказваць, прычым на ўласным прыкладзе. Бо разуменне пачынаецца з эмоцый. Да таго ж сама тэма не мае тэрміна даўнасці, а, наадварот, з гадамі становіцца ўсё больш актуальнай.

АЛЯКСЕЙ АЎДОНІН, АНАЛІТЫК БЕЛАРУСКАГА ІНСТЫТУТА СТРАТЭГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ:

- Цяпер ёсць высокая патрэбнасць беларускага народа на такія прамыя дыялогі, зносіны з экспертамі, на адказы на пытанні па ключавых тэмах звязаных і з генацыдам, і з геапалітычнай сітуацыяй, якая фарміруецца, і з эканамічнай сітуацыяй. І важна, што Прэзідэнт Рэспублікі дакладна вызначыў, што зараз важна якраз аднавіць або ініцыяваць правядзенне вось такіх пляцовак, таму што яны паказалі сваю эфектыўнасць, паказалі сваю запатрабаванасць, і мы павінны задаволіць попыт.

Падобныя дыялогавыя пляцоўкі праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Акцыя ахоплівае 27 гарадоў і населеных пунктаў, якія ўзнагароджаны вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны". Гродна адзін з іх.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»