Навіны горада

7 лютага 2019 Гарадскія бібліятэкі ў трэці раз правядуць акцыю да Міжнароднага дня кнігадарэння

14 лютага, у Міжнародны дзень кнігадарэння, гарадскія бібліятэкі ў трэці раз правядуць акцыю «Прачытаў сам - падары іншаму». У Дзень закаханых, які таксама адзначаецца 14 лютага, можна смела прадэманстраваць сваю любоў да кнігі і друкаванага слова!

Дарыць у гэты дзень кнігі дзецям, тым самым шчыра і красамоўна выказваючы ім сваё каханне - мэта акцыі. Мы запрашаем дзяцей і дарослых дарыць кнігі адзін аднаму, сябрам і родным, прыносіць кнігі ў бібліятэкі для тых, хто ў іх мае патрэбу. У гэтым годзе акцыя ў Гродне пройдзе ў падтрымку пацыентаў Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Удзельнікам можа стаць кожны!
У шэрагу бібліятэк 14 лютага пройдуць спецыяльныя мерапрыемствы ў падтрымку акцыі:
12.00 - «У гасцях у дамавёнка Кузі»: гульнявая праграма ў аддзеле абслугоўвання дзяцей ГЦБ (Цітова, 12)
12.15 - «Ізумруднае чараўніцтва»: да 80-годдзя твора А.Волкава «Волшебник Изумрудного горада» ў бібліятэцы № 5 (Пушкіна, 30)
12.30 - «Кніга - лепшы ў свеце падарунак»: акцыя да Дня кнігадарэння ў бібліятэцы № 6 (Касманаўтаў, 4а)
14.50 - «Прызнанне ў любові да кнігі»: сустрэча з пісьменніцай Ірынай Фаменковай ў бібліятэцы № 8 (БЛК, 43).

Падрабязнасці на сайце http://centrbibl.grodno.by

Па матэрыялах ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна”