Навіны горада

8 лютага 2019 Арт-праект Ірэны Гудзіеўскай прадставілі ў Гродзенскай выставачнай зале

Арт-праект Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі. У пошуках..." прадставілі ў Гродзенскай выставачнай зале. Гродна-першы абласны цэнтр, які сустрэў гэты праект. Часткова яго ўжо паказалі ў іншых краінах: у Аўстрыі, Славеніі і Польшчы. Гэта працяг вялікай аўтарскай тэмы "Зачараванне". Яна была пачатая больш за 8 гадоў таму ў суаўтарстве з Тамарай Ганчаровай з трох сімвалаў «Пушча. Лен. Прыгажуні". Сёння праект уключае ў сябе цэлы комплекс мерапрыемстваў, звязаных з сімваламі нашай краіны.

ІРЭНА ГУДЗІЕЎСКАЯ, ФОТАМАСТАК:
- Гэта праект маёй душы. З дзяўчатамі Тамары Ганчаровай мы выязджалі ў пушчы, у хутары, здымалі дзяўчыну, гэта адзін з унікальных кадраў, пасучую дзікіх зуброў. Гэта сімвалічна: яна іх абараняе, яны абараняюць яе. Кадр дзяўчыны, якая ідзе па Палессі, як у песні гучыць. Сёлета былі на Палессі, дзякуючы вядомаму фатографу, зрабіла ўнікальныя кадры

Ва ўсіх кадрах закладзены беларускія сімвалы. Адзін з іх – жаночая прыгажосць. Менавіта прадстаўніцы прыгожага полу, на думку фотамастака, ўвасабляюць нашу краіну. Ірэна Гудзіеўская цэлых пяць гадоў фатаграфавала лён, каб у дакладнасці перадаць яго сутнасць на сваіх карцінах. Нямала часу выдаткавала і на здымкі хлебных палёў і кветак, каб кожны беларус мог ацаніць усе сімвалы і прыгажосці нашай краіны ў рэальнасці.

ІРЭНА ГУДЗІЕЎСКАЯ, ФОТАМАСТАК:
- Гэтыя ўсе кадры без усялякага фотошопа. Гэта стаўленне мяне як фотамастака да краіны. Ён не з'яўляецца кімсьці замоўленым. Гэта маё стаўленне да таго, чым я займаюся, гэта тое, чым я магу парадаваць сяброў і ўсіх, хто любіць гэты праект.

У планах-падзяліць праект на некалькі частак. Да твору фотамастака Ірэны Гудзіеўскай могуць дадацца працы вядомых мастакоў і казкі. Праект "Сімвалы Беларусі. У пошуках..." будзе расці і пашырацца. Магчыма, з'явіцца яшчэ адзін, асобны "нашы гарады".

Па матэрыялах «Гродна Плюс»