Навіны горада

8 лютага 2019 Капсулу з пасланнем да нашчадкаў заклалі ў падмурак будынка Генконсульства Літоўскай Рэспублікі

Капсулу з пасланнем да нашчадкаў заклалі ў падмурак будынка Генконсульства Літоўскай Рэспублікі, які ў хуткім часе з'явіцца на вуліцы Васілька 3 у Гродне. Участак пад будаўніцтва дыпламатычнага корпуса быў выдзелены кіраўніцтвам горада і вобласці яшчэ ў 2008 годзе, але да будаўнічых работ тут прыступілі толькі цяпер. Новы сучасны шматфункцыянальны будынак, упэўнены Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас, не толькі падкрэсліць архітэктурны ансамбль горада Гродна, але і будзе садзейнічаць умацаванню сяброўскіх адносін паміж дзвюма краінамі.

АНДРУС ПУЛОКАС, НАДЗВЫЧАЙНЫ І ПАЎНАМОЦНЫ ПАСОЛ ЛІТВЫ Ў БЕЛАРУСІ:
- Нас вельмі радуе бязвізавая схема, якая дзейнічае ў Гродна. Скажу адкрыта, мы нават не чакалі, што гэта будзе карыстацца такой папулярнасцю сярод грамадзян Літвы, ведаю, мы на першым месцы па колькасці наведвальнікаў Гродна. Гэта вельмі добра.

Новы будынак таксама стане другім домам для прадстаўнікоў літоўскіх абшчын. Капсула з пасланнем ўвасабляе адразу дзве мары: Магчымасць захаваць на стагоддзі важнасць гэтай падзеі і дапамагчы нашчадкам даведацца пра што марылі і чым жылі папярэднікі. Дарэчы, беларуска-літоўскія адносіны маюць вялікі патэнцыял.

ВІКТАР ЛІСКОВІЧ, НАМЕСНІК СТАРШЫНІ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА:
- 126 прадпрыемстваў з літоўскім капіталам паспяхова працуе на гродзенскай зямлі. Па тавараабароце нашых краін паміж Беларуссю і Літвой тавараабарот займае пятае месца пасля Расіі, Польшчы, Украіны.

Будаўніцтва будынка Генконсульства Літоўскай рэспублікі ў Градна цяпер ідзе поўным ходам. Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас выказаў надзеі, што ўжо роўна праз год ён будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстым адкрыцці будынка.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»