Навіны

13 сакавіка 2019
У Гродзенскай вобласці натарыусы правядуць бясплатныя кансультацыі

Бясплатна пракансультавацца ў натарыуса можна будзе ва ўсіх натарыяльных канторах і бюро Гродзенскай вобласці ў пятніцу, 15 сакавіка.

Дзень аказання бясплатнай юрыдычнай дапамогі ў Гродзенскай натарыяльнай акрузе праводзіцца ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, ініцыятарам якой стала Беларуская натарыяльная палата. Яе прымеркавалі да Дня Канстытуцыі.

Задаць пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса: аб складанні завяшчанняў, шлюбных дагавораў, уступленні ў спадчынныя правы і іншыя, зможа любы жадаючы на працягу працоўнага дня ў канторах па месцы жыхарства.

Удакладніць адрасы натарыяльных бюро і час іх працы можна на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле "знайсці натарыуса".
Сёлета плануецца правесці яшчэ некалькі такіх акцый. Усе яны будуць прымеркаваныя да рэспубліканскіх і прафесійных святаў прававедаў: да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, Дня маці і дня юрыста.

Па матэрыялах «Вячэрні Гродна»