Навіны

13 сакавіка 2019
“Шляхам Тызенгаўза”

З 1 сакавіка 2019 года пачаў рэалізацыю праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Шляхам Тызенгаўза” – стварэнне турыстычнага маршруту з мэтай прасоўвання культурна-гістарычнай спадчыны двух гарадоў: Сакулкі і Гродна

Агульная мэта праекта: павелічэнне колькасці турыстаў, якія наведваюць і карыстаюцца турыстычнай прапановай Сакулскага і Гродзенскага рэгіёнаў з агульнай культурнай, гістарычнай і прыроднай спадчынай. Праект будзе рэалізоўвацца на працягу 24 месяцаў. Агульны кошт праекта-2 139 254,66 Еўра, бюджэт беларускай часткі праекта - 1 231 383,36 Еўра (сума сродкаў Еўрапейскага гранта - 1 108 245,02 Еўра). Партнёрамі праектаз'яўляюцца: аддзел спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама, Гродзенскае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» і муніцыпалітэт горадаСакулкі.

У рамках праекта ў г. Гродна прадугледжана наступнае:
1. Стварэнне трансгранічнага турыстычнага прадукту пад назвай «Шляхам Тызенгаўза» №434 – веласіпедны маршрут Гродна - Сакулка – агульная даўжыня каля 59 км (26 км-PL, 33 км-BY).
2. Рэканструкцыя гістарычнага будынка ў цэнтры горада Гродна на плошчы Тызенгаўза,2. Будынак будзе пераабсталяваны пад шматфункцыянальную залу і галерэю Тызенгаўза.
3. Стварэнне і маркіроўка веласіпеднага і пешаходнага маршрутаў:«Вялікакняжацкі» №427-18 км і «Каралеўскі» №426-7,5 км.

Таксама ў рамках праекта будуць арганізаваны дзве міжнародныя канферэнцыі, майстар-класы, два веласіпедныя прабегі па ствараемых веламаршрутах і распрацавана стратэгія развіцця трансгранічнага турызму.

У аддзеле спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама 13 сакавіка 2019 года прайшла сустрэча, на якой абмяркоўваўся план-графік рэалізацыі праекта і пытанні фінансавання.