Навіны

15 сакавіка 2019
600 тысяч кветак высадзяць у Гродне гэтай вясной

Кветкавыя кампазіцыі з'явяцца да Дня Перамогі і 75-й гадавіны вызвалення горада.

Ужо сёння ў цяпліцах прадпрыемства "Гродназеленбуд" пахне рознакаляровасць плантацый. Адны кветкі радуюць вока, іншыя-яшчэ толькі высаджваюцца ў грунт. Як расказала ландшафтны архітэктар Таццяна Пашкевіч, кветкавыя клумбы пачнуць фарміраваць у канцы красавіка з улікам надвор'я, каб да першамайскіх свят змяніць цэнтр горада. Пачнуць з віёлы, петуній, аксамітак, пазней прыступяць да высаджвання бягоніі, якая ў гэтым годзе вырашчана ўпершыню і карыстаецца попытам у крамах прадпрыемства.

Зараз распрацоўваюцца кветкавыя канструкцыі і кампазіцыі. Мяркуецца, што яны будуць выкананы з пластыка і металу. Адна з іх вышынёй больш двух метраў з'явіцца ў парку імя Жылібера. У кветкавых чарах зараз гадуюць сурфінію. Некаторыя надпісы будуць выкладвацца з кветкавых касет. Для іх вырошчваюць у цяпліцах бягонію грацыліс. Каля тысячы кветак агератум змесцяць у металічную кветкавую канструкцыю.

«Гродназяленбуд» у гэтым юбілейным годзе пачне шырока ўжываць кантэйнернае азеляненне горада. У першую чаргу яно плануецца на зялёных зонах вуліцы Дзяржынскага і ў цэнтры горада.

Па матэрыялах  "Гродзенская праўда"