Навіны горада

11 красавіка 2019 Сезон фантанаў у Гродне адкрыюць 1 мая - якія яшчэ забавы чакаюць гараджан

Гарадскія фантаны па традыцыі пачнуць працаваць з першага дня мая.

У гэты дзень водныя збудаванні запусцяць у парку Жылібера і на іншых вуліцах. Акрамя фантанаў у парку пачне працу парк атракцыёнаў, распавёў начальнік аддзела культуры гарвыканкама Дзмітрый вільчык. Паводле яго слоў, з 1 мая ў Пышкі адкрыецца танцпляцоўка, а ў горадзе пройдзе шэсце працоўных.

З мая па верасень у Гродне будуць праходзіць мерапрыемствы выхаднога дня: канцэрты, вулічныя выставы і многае іншае. Сачыце за нашай афішай!

Па матэрыялах «Вячэрні Гродна»