Навіны горада

15 красавіка 2019 1300 метраў у эстафеце па “Сцежцы здароўя”

У лесапарку Пышкі прайшла эстафета для навучэнцаў, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

У эстафетным забегу на 1300 метраў па “Сцежцы здароўя" прынялі ўдзел каманды, сфармаваныя першаснымі арганізацыямі БРСМ сярод навучэнцаў каледжаў. Праект рэалізаваны гаркамам БРСМ сумесна з Гродзенскай СДЮШАР №2.

Як распавяла першы сакратар Гродзенскага гарадскога камітэта ГА "БРСМ" Зоя Міткоўская, праект "Твой крок насустрач да здароўя" - адзін з серыі мерапрыемстваў, якія арганізуюцца Гродзенскім гаркамам БРСМ па прафілактыцы правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі. У іх рамках пройдуць таксама квэст-гульня, марафон, акцыя «дэвіз па жыцці – здаровы лад жыцця».

Па матэрыялах " Гродзенская праўда»