Навіны горада

16 красавіка 2019 "Гарадзенскай беларусачкай-2019" стала студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта Маргарыта Сяцько

Фолк-конкурс прайшоў у Гродне ў 12-ы раз. Сем удзельніц паўтара месяца рыхтаваліся да фінальнага шоу. Яны вучыліся пазіраваць перад камерай, займаліся ў спартзале і прымалі ўдзел у экалагічных акцыях. Але самае важнае чакала іх наперадзе-выйсці і скарыць членаў журы не проста прыгажосцю, а сапраўднай любоўю да Беларусі, роднай мовы і традыцый свайго народа.

Усе паўтара месяца ўдзельніцы фолк-конкурсу "Гарадзенская беларусачка" з нецярпеннем чакалі гэтага моманту: дзень, калі яны змогуць выйсці на сцэну фінальнага шоу. З самай раніцы дзяўчаты пачалі падрыхтоўку. І хай у гэтым выпадку прыгажосць - не галоўнае, сустракаюць-то ўсё роўна па адзежцы. Стылісты і візажысты "чаравалі" над кожнай удзельніцай, захоўваючы індывідуальнасць і падкрэсліваючы натуральную прыгажосць. У апошнія хвіліны ў галаве канкурсантак усе думкі змешваюцца: хоць бы нічога не забыцца і справіцца з тым самым хваляваннем, якое перашкаджае зрабіць першы крок на сцэну.

РУСАК КАЦЯРЫНА, УДЗЕЛЬНІЦА КОНКУРСУ «ГАРАДЗЕНСКАЯ БЕЛАРУСАЧКА - 2019»:
- Да выхаду засталося 7 хвілін. Я б нічога не выпраўляла. Эмоцыі розныя: хочацца і смяяцца, нервуешся, не ведаеш, што рабіць, розныя эмоцыі.

"Беларусачкі" - студэнткі гродзенскіх каледжаў і ўніверсітэтаў. Усім ад 18 да 20 гадоў. Са сваёй будучай прафесіяй дзяўчыны пакуль азнаёміліся толькі ў тэорыі, але ўяўленне маюць. Адзін з этапаў конкурсу-расказаць, чым яны могуць быць карысныя грамадству. Фестываль кветак, рэабілітацыйны лагер з жывёламі, праект, аб важнасці назваў прадуктаў на беларускай мове – гэта і многае іншае канкурсанткі распавялі гледачам і членам журы. Безумоўна, кожная з іх павінна быць таленавітай і ўмець паказаць сваё майстэрства. Як і ў любога славянскага народа, музычнасць - гэта тое, што адрознівае нас ад іншых. Песні на фолк-конкурсе гучалі без канца.

Многія ўдзельніцы ўпэўненыя, што тут яны прадстаўляюць не толькі сябе як асобнага чалавека, але і сваю навучальную ўстанову. Да прыкладу, Аліна Ляўковіч-студэнтка каледжа мастацтваў, будучы рэжысёр абрадаў і святаў. Разам з аднакурсніцамі яна паказала, што цалкам можа справіцца з арганізацыяй.

"Гарадзенская беларусачка" пазіцыянуе сябе як конкурс, дзе дзяўчаты спаборнічаюць не па знешніх дадзеных, а па душэўных. Але мы ўсё яшчэ памятаем што "сустракаюць па адзежцы". Дэфіле як раз у гэтым і дапамагае.

Акрамя відовішчаў павінен быць і хлеб. На гэты раз традыцыйны кулінарны этап мадэрнізавалі. Замест падрыхтоўкі страў, дзяўчаты прайшлі кулінарны біятлон. Вось цяпер настаў час "праводзіць па розуме". Кожны член журы задаваў сваё пытанне: ад рэцэптуры да назваў беларускіх страў. Тут ужо складана апярэдзіць, што ж зацікавіць судзейства. Уласна, так і правяраецца гаспадарлівасць і рэальныя веды традыцый.

КАЦЯРЫНА СЛЯПЦОВА, ГАЛОЎНЫ РЭЖЫСЁР КОНКУРСУ "ГАРАДЗЕНСКАЯ БЕЛАРУСАЧКА-2019»:
- Конкурс атрымаўся вельмі нечаканым. Усе дзяўчынкі раскрылі сябе з усіх бакоў. Нават не было такога на рэпетыцыях. Усё, што мы задумвалі, усё ўвасобілася на гэтай сцэне.

Фінальнае шоу атрымалася яркім, маляўнічым і музычным. Гэта заслуга не толькі удзельніц, але і гасцей конкурсу. Удзельнік шматлікіх тэлевізійных шоў, беларускі баяніст Віталь Варанко прыехаў падтрымаць дзяўчат і падарыць ім свой музычны настрой.

Без розуму артыст застаўся і ад гродзенскіх прыгажунь. Прызнаецца, ад самога конкурсу ў яго засталіся толькі добрыя ўражанні.

ВІТАЛЬ ВАРАНКО, БАЯНІСТ:
- Я ўсім ставіў добрыя адзнакі. Я глядзеў, якая будзе самая высокая, яе і ставіў таму што я бачыў, наколькі дзяўчыны стараліся. Кожная пераможца.

Але па ўмовах конкурсу уладальніца тытула павінна быць адна. Тая, што лепш за ўсіх валодае мовай (гэта галоўны крытэр) і ведае традыцыі свайго народа.

Студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта спецыяльнасці "Беларуская філалогія" зараз з гонарам будзе насіць званне "Гарадзенскай беларусачкі-2019".

МАРГАРЫТА СЯЦЬКО, ПЕРАМОЖЦА КОНКУРСУ «ГАРАДЗЕНСКАЯ БЕЛАРУСАЧКА - 2019»:
- Па-першае, я хацела даказаць сабе, пабароць свой страх. Я пазнаёмлася з вялікай колькасцю людзей і пасярбавала з дзяўчынамі. Як і ўсе ўдзельнікі я, канешне, хвалявалася, мы прыдалі ўсе намаганні, каб гэты конкурс быў лепшы.

Арганізатары абяцаюць, што на гэтым гісторыя народнага конкурсу не скончыцца. Наперадзе яшчэ шмат канкурсантак, якія чарговы раз дакажуць, што ў Гродне не проста самыя прыгожыя, але і сапраўдныя беларусачкі.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»