Навіны горада

13 мая 2019 У Гродне адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Беларусі

Урачысты мітынг, прысвечаны дню Дзяржаўных герба і сцяга, прайшоў у нядзелю, 12 мая, каля мемарыяла воінам-памежнікам.

У гэты дзень маленькіх навучэнцаў сярэдняй школы №3 і гімназіі №5 урачыста прынялі ў піянеры, а самых актыўных старшакласнікаў гродзенскіх навучальных устаноў-у шэрагі БРСМ. Прадстаўнікі абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, гарадскога Савета дэпутатаў, адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў, а таксама ганаровы ветэран Вялікай Айчыннай вайны Рыгор Абялеўскі павіншавалі школьнікаў са святам, а пасля ўсклалі кветкі да мемарыяла. Завяршыўся мітынг святочным шэсцем.

Па матэрыялах «Вячэрні Гродна»